fifa.com
Сёння названыя пары стыкавых матчаў для Еўропы чэмпіянату свету па футболе.
Паўночная Ірландыя — Швейцарыя
Харватыя — Грэцыя
Данія — Ірландыя
Італія — Швецыя
Гульні пройдуць з 9 па 14 лістапада
***
Чэмпіянат свету па футболе пройдзе з 14 чэрвеня па 15 ліпеня ў Расіі. У ім возьмуць удзел 32 каманды.
Пуцёўкі на ЧС заваявалі ўжо 23 зборныя:
Еўропа: Расія (гаспадыня), Францыя, Партугалія, Германія, Сербія, Польшча, Англія, Іспанія, Бельгія, Ісландыя
Азія: Іран, Японія, Саудаўская Аравія, Паўднёвая Карэя
Паўночная Амерыка: Мексіка, Коста-Рыка, Панама.
Паўднёвая Амерыка: Аргенціна, Бразілія, Калумбія, Уругвай.
Афрыка: Егіпет, Нігерыя.
Яшчэ тры зборныя ад Афрыкі вызначацца ў лістападзе, калі там завершыцца групавы турнір
У стыкавых матчах таксама згуляюць: Гандурас — Аўстралія, Новая Зеландыя — Перу.