16 кастрычніка стала вядома, што Беларусь на штогадовым конкурсе «Міс Зямля», які пройдзе на Філіпінах, прадставіць 23-гадовая Паліна Канабіс.
«Міс Зямля» — гэта адзін з найбольш прэстыжных конкурсаў прыгажосці ў свеце.
Дзяўчына кажа, што Канабіс — гэта яе сапраўднае прозвішча. Цяпер яна жыве ў Маскве, дзе вучыцца ў Фінансавым універсітэце пры ўрадзе Расійскай Федэрацыі. Укантакце роднымі гарадамі ў яе пазначаныя «Масква/Мінск». А горад жыхарства — Масква.