Украінская праўда

Украінская праўда

Былы прэзідэнт Грузіі і былы губернатар Адэскай вобласці Міхаіл Саакашвілі падчас выступу перад прысутнымі ля будынка Вярхоўнай Рады ў Кіеве параіў прэзідэнту Украіны Пятру Парашэнку сысці ў адстаўку.

«Калі не будзе ніякіх рашэнняў на карысць народа, Парашэнку трэба падумаць, каб пакінуць сваю пасаду. У яго яшчэ ёсць час! Гэта не мой ультыматум, гэта мая парада», — сказаў Саакашвілі.

На думку Саакашвілі, пакуль ёсць Парашэнка - «няма прагрэсу, няма барацьбы з карупцыяй».

«Пакуль ёсць Парашэнка — будзе галеча! Пакуль ёсць Парашэнка будзе эміграцыя… Калі Парашэнка не пачуе сёння вас, то нам усім трэба будзе перамясціцца ў іншае месца », - прыводзіць словы тэлеканал 112.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0