17.10.2017 / 15:59

Па справе аб гібелі Аляксандра Коржыча ў Печах затрыманыя два афіцэры 30

Галоўным следчым упраўленнем цэнтральнага апарата Следчага камітэта працягваецца высвятленне абставінаў гібелі радавога Аляксандра Коржыча ў Печах, паведамляе прэс-служба СК.

У ходзе вывучэння матэрыялаў крымінальнай справы ўстаноўлены факты бяздзейнасці афіцэраў вайсковай часці, у якой праходзіў службу загінулы.

Па дадзеных следства, камандзір роты, старшы лейтэнант, 1994 года нараджэння, і яго намеснік, капітан, 1989 года нараджэння, ведаючы аб здзяйсненні прапаршчыкам злачынства ў дачыненні да А. Коржыча, наўмысна бяздзейнічалі з мэтай стварэння бачнасці дабрабыту ў падраздзяленні перад вышэйшым камандаваннем. Афіцэры не жадалі прымаць захады па падтрыманні ўнутранага парадку з мэтай мінімізацыі сваёй службовай нагрузкі, адзначаецца ў паведамленні СК.

Акрамя таго, пасля таго, як А. Коржыч, у адпаведнасці з загадам камандзіра вайсковай часці лічыўся прыбылым з медыцынскай роты, 23-гадовы камандзір роты не цікавіўся месцам фактычнага знаходжання радавога.

Пры гэтым, у адпаведнасці з арт. 131 Статута ўнутранай службы Узброеных Сіл, камандзір роты быў абавязаны, у тым ліку, весці ўлік асабовага складу роты і падтрымліваць вайсковую дысцыпліну. У адпаведнасці ж з арт. 133 Статута, намеснік камандзіра роты па ідэалагічнай рабоце быў абавязаны прымаць эфектыўныя меры па папярэджанні правапарушэнняў, а таксама адказваць за маральна-псіхалагічны стан асабовага складу.

Дадзеныя факты сталі падставай для распачынання галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта крымінальных спраў у дачыненні да афіцэраў па ч. 3 арт. 455 (бяздзейнасць улады, што пацягнула цяжкія наступствы) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, якія далучаны да асноўнай справе аб здарэнні ў Печах.

Да падазраваных прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

2
Кажыма прaўду / Адказаць
17.10.2017 / 16:12
У адпаведнасці ж з арт. 133 Статута, намеснік камандзіра роты па ідэалагічнай працы быў абавязаны прымаць эфектыўныя меры па папярэджанні правапарушэнняў, а таксама адказваў за маральна-псіхалагічны стан асабовага складу.
Неабходна прыцягнуць да адказнасці некампетэнтных службоўцаў з галоўнай управы ідэалагічнай работы МА РБ, у тым ліку балагура і графамана палкоўніка Макарава У.М.

Адэкватным спагнаннем будзе адстаўка з пазбаўленнем права на вайсковую пенсію і права нашэння формы. А калі ў іх засталося хоць каліва афіцэрскай годнасці, то яна ведаць што варта зрабіць з табельнай зброяй.
2
hram / Адказаць
17.10.2017 / 16:20
Рэд. Ёсць званне і ёсць пасада.
0
вожык з пад піва / Адказаць
17.10.2017 / 16:20
дваццаць тры гады... толькі скончыў ваенную кафедру ці акадэмію і ўжо камандуе ротай. Яму б з узводам справіцца
Паказаць усе каментары/ 30 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру