17.10.2017 / 16:37

Навукоўцы прагназуюць катастрафічную сонечную ўспышку 15

Навукоўцы прадказалі ўзнікненне магутнае ўспышкі на Сонцы, якая можа пацягнуць за сабой маштабныя катастрофы. Пра гэта паведамляе РІАН, спасылаючыся на даследаванне, апублікаванае у The Astrophysical Journal.

Навукоўцы з Гарвардскага ўніверсітэта прааналізавалі даныя аб нядаўніх змяненнях на Сонцы і прыйшлі да высновы, што наступная моцная ўспышка адбудзецца не пазней, чым у бліжэйшыя сто гадоў, прычым імавернасць яе ўзнікнення ў бліжэйшае дзесяцігоддзе складае 12%.

У дакладзе паведамляецца, што па колькасці вылучанай энергіі чаканая прыродная анамалія будзе раўняцца успышцы 1859 года, у выніку якой паўстала геамагнітная бура, якая атрымала назву «Падзеі Кэрынгтана».

Як адзначаюць даследчыкі, калі прыродная з'ява такой магутнасці паўторыцца сёння, яна можа прывесці да парушэння працы энергасістэм па ўсім свеце, а таксама адключэння інтэрнэту. Акрамя таго, магутная ўспышка здольная справакаваць тэхнагенныя аварыі і павышэнне ўзроўню радыяцыі, што, у сваю чаргу, пацягне за сабой чалавечыя ахвяры.

1
ю) / Адказаць
17.10.2017 / 18:42
Нам не дажыць!
13
Жыхарзямлi / Адказаць
17.10.2017 / 19:28
Лухта, ацяпленне ня адбылося, перастала быць модным, значыцца сонейка лясне, бойцеся людзiкi, i давайце грошыкi.
3
? / Адказаць
17.10.2017 / 19:38
скорей бы
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру