Вусны ўдзельніц.
Паўдзельнічаць можа любая паўналетняя дзяўчына з якой заўгодна краіны.
Трэба ўсяго толькі загрузіць тры здымкі ўласных вуснаў і можна прэтэндаваць на €300, €500, €1000 і €3000 з бонуснай паездкай на шопінг у Мілан. Гэта прыз глядацкіх сімпатый, трэцяе, другое месцы і Гран-пры. Фіналісткам і сотні ўдзельніц, што не трапяць у фінал, абяцаюць у падарунак парфуму.
Ніякага прафесійнага журы па вызначэнні, чые вусны самыя сэксуальныя, няма. Пераможцаў абяруць народным галасаваннем на сайце конкурсу.
Даслаць фоты для ўдзелу можна да 8 снежня. У гэты ж дзень увечары пройдзе фінальная цырымонія, дзе і ўручаць прызы.
Пра пачатак конкурсу абвесцілі ўсяго пару дзён таму, але ўжо шмат дзяўчат адправілі свае здымкі.