Прапанова міністра ўнутраных спраў Томаса дэ Мэзьера аб увядзенні ісламскіх святаў у асобных рэгіёнах Германіі знайшла падтрымку ў Цэнтральным камітэце нямецкіх каталікоў (ZdK), паведамляе DW.

«У грамадстве з мноствам рэлігійных суполак у мясцовасцях з высокай доляй вернікаў мусульман сярод жыхароў можа з'явіцца ісламскае свята, і гэта не парушыць хрысціянскую традыцыю нашай краіны», — заявіў кіраўнік камітэта Томас Штэрнберг. Па яго словах, каляндар святаў не з'яўляецца «ні музейнай каштоўнасцю, ні простай чарадой выхадных дзён, а адлюстроўвае багацце еўрапейскіх традыцый».

Пры гэтым пераважная большасць немцаў выступае супраць увядзення ў краіне мусульманскіх святаў. Пра гэта сведчыць апытанне, праведзенае сацыялагічнай службай Insa на замову газеты Bild. Сем з дзесяці апытаных (70,1%) супраць прапановы кіраўніка МУС, паведаміла выданне ў аўторак. І толькі 7,8% рэспандэнтаў падтрымліваюць ідэю ўвядзення мусульманскіх святочных дзён. Апытанне было праведзенае з 13 па 16 кастрычніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0