Аляксандр Лукашэнка 17 кастрычніка падпісаў указ №377 «Аб павышэнні пенсій», паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакументам прадугледжваецца правядзенне з 1 лістапада 2017 года пераразліку працоўных пенсій у сувязі з ростам сярэдняй заработнай платы ў рэспубліцы.

У выніку з 1 лістапада пенсіі павялічацца ў сярэднім на 5%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0