17.10.2017 / 21:23

Звольнены камандзір вайсковай часткі, дзе служыў Аляксандр Коржыч 37

Камандзір вайсковай часткі — начальнік школы, у якой праходзіў службу радавы Аляксандр Коржыч, звольнены з шэрагаў Узброеных Сіл. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.

Як гаворыцца ў паведамленні, службовая асоба звольнена «за непрыняцце мер па прадухіленні гібелі асабістага складу, падтрыманні ўнутранага парадку».

Раней ваенным ведамствам паведамлялася аб адхіленні ад пасад шэрагу службовых асоб 72 АНЦ і звальненні з шэрагаў Узброеных Сіл чацвярых вайскоўцаў.

«Праверка працягваецца. Абавязкова будзе забяспечана не толькі няўхільнасць пакарання ў адпаведнасці з заканадаўствам вінаватых асоб за здзяйсненне правапарушэнняў, але і службовых асоб - за непрыняцце мер па падтрыманні дысцыпліны», - інфармуе Міністэрства абароны.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

0
елена / Адказаць
17.10.2017 / 21:28
И все? кто ответит за убийства?
0
Э / Адказаць
17.10.2017 / 21:29
А калі МА выдаліць абразлівыя артыкулы ды выбачыцца перад грамадзянамі краіны? Такcама калі будзе шоў зараджаны Макараў?
1
Павел / Адказаць
17.10.2017 / 21:32
Толькi звольнiць ? Ён павiнен несць больш сур"ёзную адказнасць. Хацяб стаць маёрам, а не палкоунiкам... Гэта, калi  ён ня ведау, а так - турма((
Паказаць усе каментары/ 37 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру