17.10.2017 / 21:53

У Літве абнародуюць паведамленні агентаў КДБ 9

Цэнтр даследаванняў генацыду і рэзістэнцыі жыхароў Літвы (ЦДГРЖЛ) пачынае абнародаванне агентурных паведамленняў агентаў савецкай спецслужбы КДБ, паведамляе Delfi.

«Такіх дакументаў у Асобым архіве Літвы захавалася даволі шмат, іх абнародаванне павінна дазволіць грамадству сфармаваць больш дакладнае ўяўленне аб дзейнасці агентаў КДБ», — гаворыцца ў прэс-рэлізе ЦДГРЖЛ.

Агентурнае паведамленне — напісаны рукой агента тэкст аб выкананым заданні КДБ ці інфармацыя, атрыманая па яго асабістай ініцыятыве. Агентурнае паведамленне падпісвалася псеўданімам, каб нельга было пазнаць асобу агента. Пачынаецца абнародаванне агентурных паведамленняў агентаў, якія дзейнічалі ў літоўскіх эмігранцкіх арганізацыях: у Галоўным камітэце па вызваленні Літвы, Сусветнай літоўскай суполцы, Савеце літоўцаў Амерыкі, Літоўскай супольнасці Амерыкі і ў таварыстве Santara-Sviesa.

Пазней плануецца апублікаваць агентурныя паведамленні аб навукова-тэхнічнай выведцы і шпіянажы, якімі займаліся агенты падчас навуковых і працоўных стажыровак. Немалую частку агентурных паведамленняў складае інфармацыя ад сакрэтных супрацоўнікаў, якія дзейнічалі ў асяроддзі Каталіцкай царквы. У перыяд перабудовы дзейнасць КДБ асабліва актывізавалася, тады «ўваскрашаліся» нават архіўныя агенты КДБ для назірання, кантролю і ўплыву на распачатыя ў грамадстве новыя працэсы, на дзейнасць Саюдзіса.

ЦДГРЖЛ публікуе інфармацыю аб дзейнасці КДБ на сайце www.kgbveikla.lt з 2011 года. На сённяшні дзень на сайце ўжо апублікавана больш за 5500 дакументаў.

0
Мікалай / Адказаць
17.10.2017 / 22:31
Для нас гэта як фантастыка Станіслава Лема
5
Тимошка / Адказаць
17.10.2017 / 23:11
Пусть начнут с донесений Витаутаса Ландсбергиса,который при сбежавшем в Австралию отцом колаборантом стал профессором консерватории и будучи беспартийным постоянно выезжал в страны Запада.
0
РРР / Адказаць
17.10.2017 / 23:25
Папраўдзе, у нас КГБ і так кіравала ўсім (сам Кебіч у гэтым прызнаваўся), і "добраахвотных памочнікаў" у яго было болей за тых, хто хоць як супраціўляўся.
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру