18.10.2017 / 20:16

Выходзіць каляндар-2018 з беларускімі словамі на кожны дзень  12

Кампанія «Будзьма беларусамі!» працягвае свой папулярны праект — каляндар «Не маўчы па-беларуску» — і на 2018 год.

Каляндар «Не маўчы па-беларуску» — гэта сакавітыя беларускія словы, праілюстраваных арыгінальнымі малюнкамі на кожны дзень. Кожны месяц адзначаны адмысловай прыказкай.

Аматараў нашага, роднага чакаюць 365 арыгінальных малюнкаў ад мастачкі і аўтара ідэі Дар’і Мандзік, падпісаных тысячамі цікавых беларускіх словаў і словазлучэнняў. Ёсць нават слоічак са шмаравідлам…

Як вядома наступны год — год Сабакі па ўсходнім календары. Аўтары выдання вырашылі паказаць, што сабака і для нас не чужая істота, таму сабралі і аздобілі 12 найбольш цікавых беларускіх «сабачых» прымавак!

Традыцыйна ўкладаннем і аздабленнем календара займаліся Дар’я Мандзік і кіраўнік студыі «Адліга» Анатоль Лазар.

Замовіць каляндар па спецыяльнай цане — 8 рублёў — можна на Symbal.by

Усе, хто зробіць перадзамовы, атрымаюць календары як толькі яны выйдуць з друкарні — праз 2-3 тыдні.

Пазней каляндар «Не маўчы па-беларуску» будзе ў краме Symbal.by на праспекце Машэрава, 18.

ІП Белавус П.М. УНП 691764397

0
Ганна / Адказаць
18.10.2017 / 10:08
Цудоўна! Бягу замаўляць, бо ў мінулым годзе не паспела, хутка ўсе раскупілі.
18
Олег / Адказаць
18.10.2017 / 10:14
Перши блiн - сабаку (С)  Сабака - тюркизм. По-русски и по-славянски "собака" это пёс.
1
Філ. / Адказаць
18.10.2017 / 16:03
Олег,
па-беларуску быў і ёсьць "сабака". Як і слова "пёс", яно ня цюркскага, а індаэўрапейскага паходжаньня (адпаведны корань ёсьць у пэрсідзкай мове). Перш чым пісаць на форум, трэба пытаньне вывучыць, а не ўпадабляцца шызанутаму рускаміраўцу Задорнаву.
 
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру