«Ліверпуль» разграміў у гасцях славенцаў з лікам 0:7
У аўторак прайшлі восем матчаў 3-га тура футбольнай Лігі чэмпіёнаў. У васьмі гульнях забілі 31 мяч.
«Ліверпуль» у гасцях размазаў славенскі «Марыбор» 7:0. У гэтай жа групе маскоўскі «Спартак» на сваім полі разграміў «Севілью» — 5:1.
«Рэал» і «Тотэнхем» — 1:1, АПОЭЛ — «Барусія» Дортмунд — 1:1.
«Лейпцыг» — «Порту» — 3:2, «Манака» — «Бешыкташ» — 1:2.
«Манчэстэр Сіці» — «Напалі» — 2:1, «Феенорд» — «Шахцёр» — 1:2.
***
У сераду таксама восем матчаў, у тым ліку: ЦСКА — «Базэль», «МанЮнайтэд» — «Бенфіка», «Чэлсі» — «Рома», «Баварыя» — «Сэлтык», «Ювентус» — «Спортынг».