ria.ru
Стан расійскага акцёра Міхаіла Какшэнава, шпіталізаванага з падазрэннем на інсульт ў аўторак, ацэньваецца як цяжкі. Пра гэта паведамляюць «РІА Навіны» са спасылкай на службу даведкі Першай бальніцы імя Пірагова ў Маскве.
«Яго стан на раніцу цяжкі», — сказаў суразмоўца агенцтва.
81-гадоваму акцёру стала дрэнна на вуліцы, мінакі выклікалі яму хуткую. У бальніцы яго змясцілі ў аддзяленне рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі.
Пазней дачка акцёра распавяла РБК, што дыягназ інсульт у бальніцы пацвердзіўся. «Стан стабільны, ён у свядомасці, дыхае сам», - сказала яна.
Міхаіл Какшэнаў зняўся ў 116 фільмах, першая роля ў 1957 годзе. У Беларусі ён праславіўся ў «Белых росах» (1983),
дзе сыграў сярэдняга сына Хвядоса Ходаса — Сашку, які вяртаецца дадому з Курыльскіх выспаў. Менавіта Сашку ідуць сватаць да Веры-паштальёнкі Хвядос з сынамі Андрэем (Генадзь Гарбук) і Васькам (Мікалай Карачанцаў) і трапляюць у канфузную сітуацыю. Фільм заканчваецца вяселлем Сашкі і Веры ды прымірэннем братоў.