Ваня кажа, што ён і яго аднакласнікі незадаволеныя тым, што ўсе змены ў адукацыі адбываюцца без іх непасрэднага ўдзелу, а яны б хацелі абмяркоўваць і найлепшы час для пачатку заняткаў, і школьную форму, і пяцібальную сістэму. Каб прадэманстраваць гэта, ён нават дэманструе апытанкі, што правёў самастойна.
Школьнік звяртае ўвагу на тое, што Аляксандр Лукашэнка рэдка карыстаецца інтэрнэтам, таму папрасіў Колю і Наталлю Эйсмант паказваць яму гэты і будучыя ролікі.
***