Звышпапулярны амерыканскі мультыплікацыйны сітком «Грыфіны» ў новай серыі звярнуўся да тэмы Беларусі. У сям’і Пітэра і Лоіс Грыфінаў з’яўляецца няня, яна родам з Беларусі.

Па-англійску Наталля гаворыць кепска, з памылкамі, блытае скланенні і роды. «Добры дзень! Я — Наталля, якую рыбу вы любіце на сняданак?» — прадстаўляецца яна.

Наталля прыехала да «Грыфінаў» на «Уберы». Кіроўца кажа, што яна заснула ў машыне. «Я не заснула ў «Юбер», я глядзела на мятыя фоты мёртвых сваякоў», — адказвае жанчына.

Урэшце самы малодшы Грыфін Сцюі пытаецца ў Наталлі, якая ж яе сапраўдная місія ў ЗША. «Мяне даслалі забіць габрэйскага дысідэнта Файвіля Мускевіца», — кажа яна і паказвае фотку мышы. У выніку Мускевіц, які прадстаўляўся Фрэнка Максвілам загінуў, але Наталля не мае да гэтага дачыненняў.

Потым няня вырашыла перад сном пачытаць Сцюі «вядомую беларускую дзіцячую кніжку «Засынай, чарнобыльскі месяц».

Вось поўны змест гэтай кнігі: «Засынай, чарнобыльскі месяц. Засынай, радыяцыйны домік. Засынай, расплаўлены тэлефон. Засынай, малако, якое свеціцца. Засынайце вочы дзядулі, якія крываточаць. Засынай, двухгаловы кот. Засынай, пустата. Засынайце, шматлікія апусцелыя вуліцы. Канец».

Наступнай кнігай Наталля збіралася чытаць малому «Усе какаюць крывёй».

Сцюі так палюбіў новую няню, што прапанаваў ёй застацца з імі назаўжды. «Так, пакуль сілы бяспекі Беларусі мяне не знойдуць. У Наталлі былі ворагі да ад’езду з Беларусі», — адказвае яна.

Пасля гэтага і пачынаецца самы трэш. Наталля лоўка страляе са зброі, ліха водзіць машыну, валодае майстэрствам баявых двубояў і пры гэтым ратуе жыццё дзіцяці. У выніку яна заскоквае на самалёт і злятае назаўсёды ад «Грыфінаў».

Нагадаем, што калісьці цэлая серыя пра Беларусь была прысвечаная ў «Саўс-Парку», дзе Стэн і Ісус змагаліся за свабоду беларускіх фермераў. У «Сімпсанах» Беларусь фігуравала толькі аднойчы, калі паказалі нашага прадстаўніка ў ААН.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?