18.10.2017 / 14:29

Ці падпісаныя вы на тэлеграм-канал «Нашай Нівы»? АПЫТАНКА 4

Многія чытачы заўважылі, што апошнім часам пад некаторымі матэрыяламі рэдакцыя прапануе падпісацца на наш тэлеграм-канал. Што гэта такое?

Тэлеграм — гэта такі месенджар, распрацаваны Паўлам Дуравым. Гэта як вайбер ці ватсап. Вам трэба зайсці ў Play Market ды спампаваць дадатак. Тэлеграмам можна карыстацца як на тэлефоне, гэтак і на камп’ютары.

Расійскія ўлады некалькі разоў патрабавалі ад Дурава, каб ён выдаў інфармацыю па тэлеграме, але той адмаўляецца.

Чаму тэлеграм набірае папулярнасць? Тут можна заставацца ананімным. Гэта прыцягвае вялікую колькасць блогераў, якія не хочуць называць свае імёны, але маюць жаданне выказвацца. Нават у беларускай прасторы тэлеграма хапае цікавых ананімных каналаў з інсайдарскай інфармацыяй.

Што яшчэ вылучае тэлеграм адносна іншых мэсэнджараў — гэта шырокія мультымедыйныя магчымасці: тут, праз адмысловыя «боты», можна пампаваць кнігі, загружаць музыку, прымаць удзел у апытанках… Таксама праз тэлеграм вы можаце рабіць званкі.

Калі вы падпішацеся на тэлеграм-канал «Нашай Нівы», то зможаце атрымліваць частку навін яшчэ раней, чым на сайце. Калі здараецца нешта важнае, то гэта імгненна будзе ў вашым тэлеграме.

Каб знайсці нас у тэлеграме, то ў радок з пошукам набірайце @nashaniva. Альбо падпісвайцеся па гэтай спасылцы.

Дык падпісвайся!

ЗП

0
Дзядуля Хайп / Адказаць
18.10.2017 / 14:52
Толькі наіўны можа верыць у казкі пра "ананімны" тэлеграм, створаны ў Расіі, і пра генія Дурава, які харобра "супрацьстаіць" ФСБ. 
Не сумняюся, што чытаць НН праз тэлеграм будзе зручна. Але ананімнасць? Не смяшыце маіх вожыкаў. 
0
? / Адказаць
18.10.2017 / 16:01
п.5 - не карыстаюся, і ня буду карыстацца тэлеграмам
1
Вось-вось / Адказаць
18.10.2017 / 19:29
Тэлеграм карыстаюся. На НН не падпісваюся. Нашто яны мне там?
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру