Усяго патроху77

«Пасярод пары студэнтам замяралі рост, вагу, аб'ём грудзей». Што адбывалася ў Акадэміі мастацтваў?

Па беларускім твітары гуляе дзіўная гісторыя — нібыта ў сталічнай Акадэміі мастацтваў на парах абмяраюць студэнтаў, бо «у студэнтаў з малой вагой больш шанцаў на інтэрнат». Робіць гэта камісія з выкладчыка, медсястры і псіхолага.

«Наша Ніва» вырашыла высветліць непасрэдна ў Акадэміі, што гэта было.

«Гэта агульнарэспубліканскі праект, праводзіцца па ўсіх універсітэтах рэспублікі. Ідзе толькі ў Мінску тры-чатыры гады. Студэнтам распавялі, што яны будуць удзельнікамі праекту пад назвай «Мой стыль жыцця сёння, маё здароўе і поспех заўтра». Іх параметры сабралі, і яны запоўнілі анкеты пра свой стан здароўя. Цэлы год з імі будзе весціся праца, будуць прыходзіць спецыялісты. У канцы года убачым, ці атрымалася штосьці ў сувязі з тым, што студэнты атрымалі веды пра здаровы лад жыцця», — распавяла «Нашай Ніве» Ірына Вышынская, кіраўнік аддзела выхаваўчай працы з моладдзю.

Пры гэтым, Вышынская падкрэсліла, што «абмеры» аніяк не звязаныя з месцам у інтэрнаце — «гэта ў студэнтаў фантазія багатая, яны могуць што заўгодна распавесці».

Але ж чаму навучэнцаў абмяралі на парах перад усімі іншымі?

«Бо гэта якраз былі заняткі, прысвечаныя здароваму ладу жыцця. Ёсць жа прадмет асновы жыццядзейнасці. Гэта якраз па тэме. Не на тэхніцы акторскага майстэрства прыйшлі ж», — сказала Вышынская.

Акрамя таго, па яе словах, адмовіцца ад удзелу было цалкам магчыма.

Загадчык інтэрнатаў Акадэміі таксама падкрэсліў, што аніякія абмеры не могуць паўплываць на месца ў інтэрнаце.

«Каб атрымаць месца ў інтэрнаце, адзінае што трэба — даведка, што ў студэнта няма педыкулёзу», — запэўніў загадчык Барыс Марфін.

Каментары7

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты3

Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсце і Белаазёрску скардзяцца на шкодныя пахі і магчымыя выкіды з прадпрыемстваў1

Колькі цяпер каштуе кава — молатая, у зярнятах і распушчальная? Некаторыя цэны здзіўляюць17

У лесе пад Рэчыцай заўважылі дзікабраза ВІДЭА1

У Жодзіне бацьку самому давялося дапамагаць дзіцяці пасля адмовы дактароў8

Беларускі стэндапер выступіў у акупаваным Марыупалі. Кажа, у гэтым няма палітыкі: Я толькі раблю сваю працу — як доктар12

Спявачка Каця IOWA апранулася па матывах карціны Шагала «Прагулка» ФОТА4

«Неяк да яе падсадзілі рэальную вар'ятку». Былая палітзняволеная расказала пра Марыю Калеснікаву1

У Бангладэш вайсковы самалёт пратараніў школу, у якой было шмат дзяцей

Вызначыліся магчымыя супернікі беларускіх клубаў у 3-м раўндзе кваліфікацыі еўракубкаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты3

Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць