18.10.2017 / 15:29

«Заяц» заліў кантралёру вочы пярцовым балончыкам 26

У кантралёра — апёк твару. А пасажыра шукае міліцыя.

Кантралёры зайшлі ў тралейбус №29 на прыпынку «Севастопальскі парк» у 18.35 і рухаліся да прыпынку «Крама хімрэактываў», пры гэтым правяралі наяўнасць праязных дакументаў. Адзін з пасажыраў адмовіўся прад'яўляць праязны дакумент, кантралёры выйшлі разам з безбілетнікам на прыпынку для далейшага разбіральніцтва. У нейкі момант мужчына дастаў пярцовы балончык з кішэні і пырснуў у твар аднаму з кантралёраў, пасля чаго збег, паведамляе мінская міліцыя.

Прыкметы мужчыны: на выгляд 45-50 гадоў, рост каля 180 см, хударлявага целаскладу, валасы кароткія, русыя. Быў апрануты: у чорную куртку, штаны цёмнага колеру, цёмныя чаравікі. Пры сабе меў сумку чорнага колеру.

УШ

2
Пратэй Няптунаў / Адказаць
18.10.2017 / 15:42
Мой любімы маршрут.
7
user / Адказаць
18.10.2017 / 15:43
Нафига так делать? Сделал бы вид что достает паспорт и сбежал бы. Делов то. А так на уголовку напоролся.
27
беларускамоўны / Адказаць
18.10.2017 / 16:24
Хтосьці спачувае кантралеру?
Паказаць усе каментары/ 26 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру