15.09.2008 / 13:03

Грузінскія шэдэўры ў кінатэатры «Ракета» 1

Зь 15 верасьня па 20 кастрычніка – праграма «Фаварыты кіно».

posterЗь 15 верасьня па 20 кастрычніка менскі кінатэатар “Ракета” паказвае грузінскія шэдэўры ў праграме “Фаварыты кіно”.

Грузінскае кіно – бясспрэчны дыямэнт у сусьветным мастацтве. Ізноў ўбачыць яго могуць беларускія гледачы.

Будзе паказаная трылёгія Тэнгіза Абуладзэ “Мальба”, “Дрэва жаданьня” і “Каята”. Фільм “Каята” 1984 году многія гледачы добра памятаюць. З прэм’еры гэтай антытаталітарнай карціны і пачалася перабудова. Але раньнія шэдэўры Абуладзэ “Мальба” 1967 і “Дрэва жаданьня” 1976 году складаюць з “Каятою” адзінае паэтычнае цэлае.

Карцінамі “Пастараль” 1975 году й “Фаварыты поўні” 1984 будзе прадстаўлена творчасьць Атара Іаселіяні.

А стужкай Георгія Данэліі “Не сумуй” 1969 году – праграма завершыцца.

Расклад паказаў:

15 верасьня – “Мальба”

22 верасьня – “Дрэва жаданьня”

29 верасьня – “Каята”

6 кастрычніка – “Пастараль”

13 кастрычніка – “Фаварыты поўні”

20 кастрычніка – “Не сумуй”

Пачатак кінапаказаў а 19.00.

Тэлефон для даведак: 298-25-00. Адрас кінатэатру Працоўны завулак, 3.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

0
Вольга / Адказаць
15.09.2008 / 22:39
Дзякуй "НН" за цікавыя анонсы. "Мальба" Абуладзэ - сапараўдны шэдэўр. Дзякуй таксама ўсім, хто ладзіць такія паказы.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру