Нацбанк устанавіў курсы замежных валют на 16 верасьня.

Эўра зноў вярнуўся за мяжу ў тры тысячы беларускіх рублёў. Ягоны курс на аўторак устаноўлены ў памеры 3 018 рублёў 5 капеек.

Курс даляра застаўся 2 114 рублёў. Адносіны эўра да даляра складаюць 1, 4278619. Паводле курсаў Нацбанку на 12 верасьня каэфіцыент быў 1,3935495, а здаць эўра ў абменьніках нельга было болш за 2 990 рублёў.

Сёньня ж сям‑там у беларускіх банках пакупка эўра таксама перавысіла 3 000 рублёў.

Найвыгаднейшы курс дэкляруюць падразьдзяленьні Менскага транзітнага банку — 3 023 рублі за эўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0