18.10.2017 / 22:15

Расія падоўжыла прадастаўленне прытулку Януковічу яшчэ на год

Упраўленне па пытаннях міграцыі глаўка МУС Расіі па Растоўскай вобласці падоўжыў тэрмін дзеяння пасведчання аб прадастаўленні часовага прытулку экс-прэзідэнту Украіны Віктару Януковічу да 26 кастрычніка 2018 года. Гэта пацвердзіў «Коммерсанту» адвакат Януковіча Віталь Сярдзюк.

Паводле даных сайта, тэрмін дзеяння дакумента, атрыманага ў кастрычніку 2015 года, заканчваўся 26 кастрычніка 2017 года. Пры гэтым ніякіх іншых дакументаў для легальнага знаходжання ў Расіі ў Віктара Януковіча няма. Звестак аб атрыманні ім расійскага грамадзянства, віду на жыхарства або агульнаграмадзянскага пашпарта няма ні ў адным з улікаў МУС.

«Прычынамі, якія сталі падставай для прытулку, з'яўляюцца палітычны пераслед і пагроза жыццю на тэрыторыі Украіны. Яны не адпалі, у сувязі з чым і быў падоўжаны тэрмін дзеяння дакумента»,— патлумачыў адвакат. Паводле яго слоў, варыянты набыцця грамадзянства або дазволу на жыхарства ў Расіі спадар Януковіч не разглядае. «Толькі часовы прытулак да вяртання на тэрыторыю Украіны»,— падкрэсліў Віталь Сярдзюк.

0
Русафоб непамяркоуны, Змагар, Свядомы, Пан, Беларус-ту / Адказаць
19.10.2017 / 06:15
Таежаная традыцыя прадастауляць прытулак беглым карупцыянерам - крывапiйцам .Пара яе афiцыйна аформiць нейкiм законам.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру