13 лістапада «Арт Сядзіба» запрашае вас на паказ спектакля «Браніслаў. Сцэны з жыцьця ды сноў».
Спектакль прысвечаны Браніславу Тарашкевічу — беларускаму палітыку, пісьменніку, навукоўцу, мовазнаўцу, стваральніку першага ўнармаванага правапісу беларускай мовы.
Спектакль «Браніслаў» — гэта першы спектакль «Арт Сядзібы». Прэм’ера адбылася 14 лістапада 2015 года ў Мінску. І цяпер пастаноўка святкуе сваё двухгоддзе.
За час існавання спектакль наведаў Пружаны, Гомель, Вільню, а таксама неаднаразова быў паказаны ў Мінску. У пастаноўцы задзейнічаны студэнты тэатральных універсітэтаў, акторы-аматары, людзі розных прафесій. Але ўсе яны звязаныя адной ідэяй — любоўю да Беларусі, да беларускай мовы і жаданнем расказаць пра невядомыя эпізоды беларускай гісторыі і культуры.
Пастаноўка адбудзецца ў клубе «ILI» (пр-т Незалежнасці, 131, к. 1). Пачатак а 20-й гадзіне.
Запісацца на спэктакль можна праз форму і па тэлефоне: +375(29) 651-78-98.
Колькасьць месцаў абмежаваная!
Уваход вольны.