Адзін чалавек загінуў і яшчэ адзін атрымаў траўмы ў сутыкненні мікрааўтобуса «Мэрсэдэс» з рэйсавым аўтобусам у Наваполацку. Пра гэта паведаміў Tut.by прадстаўнік ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Казючыц.

Смяротная аварыя адбылася 18 кастрычніка, каля 19.20, у раёне дома № 12 па вуліцы Слабадской. Паводле папярэдняй інфармацыі, 27-гадовы кіроўца мікрааўтобуса вылецеў на сустрэчную і сутыкнуўся з рэйсавым аўтобусам МАЗ, які рухаўся па гарадскім маршруце №4.

У выніку ДТЗ кіроўца мікрааўтобуса ад атрыманых траўмаў памёр у машыне хуткай пры дастаўленні ў бальніцу. 51-гадовая пасажырка аўтобуса атрымала траўмы рознай ступені цяжкасці і была шпіталізаваная.

Пасажыр Mercedes, а таксама кіроўца і яшчэ дзевяць пасажыраў, што знаходзіліся ў аўтобусе, у аварыі не пацярпелі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0