У матчы 3-га тура групавога раўнду Лігі Еўропы барысаўскі БАТЭ згуляе з «Кёльнам». Матч пройдзе на «Барысаў-Арэне» і пачнецца ў 20:00.
Тэлетрансляцыя — на «Беларусь-5», «Наша Ніва» будзе весці анлайн са стадыёна.
Пасля 2-х тураў: Арсенал — 6, Црвена Звезда — 4, БАТЭ — 1, Кёльн — 0.
БАТЭ, нагадаем, у першым туры згуляў у гасцях унічыю з «Црвенай Звездай» (1:1), а затым прайграў дома «Арсеналу» (2:4). «Кёльн» двойчы прайграў.
2 лістапада каманды згуляюць у Нямеччыне, а 23 лістапада БАТЭ прымае «Црвену Звезду»