Аляксандр Лукашэнка 20 кастрычніка прыме ўдзел у пленарным пасяджэнні рэспубліканскага семінара «Аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны», паведамляе прэс-служба кіраўніка краіны.

На пасяджэнні плануецца ўсебакова разгледзець пытанні ўдасканалення і развіцця жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны. Размова ў тым ліку пойдзе аб рэалізацыі новых падыходаў па ўдасканаленні працы ў галіны, зніжэнні выдаткаў і павышэнні якасці абслугоўвання насельніцтва. Будзе прааналізавана і сусветная практыка арганізацыі кіравання жыллёвым фондам, адзначаецца ў паведамленні

У мерапрыемстве ў Палацы Незалежнасці прымуць удзел каля 250 чалавек, у тым ліку вышэйшыя службовыя асобы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0