Доля спайсаў у структуры наркарынку ў Беларусі скарачаецца.

Пра гэта паведаміў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі МУС Андрэй Саладоўнікаў падчас прамой тэлефоннай лініі газеты «7 дней» ў прэс-цэнтры БелТА.

«Да 2014 года ў структуры рынку да 90% займалі спайсы, а 10% — класічны шэраг наркотыкаў: опій, амфетамін, гашыш, марыхуана. Сёння ж, з улікам тых мер, якія мы прынялі, структура рынку змяняецца — спайс сыходзіць, а вяртаецца «класіка», — канстатаваў Андрэй Саладоўнікаў.

«Мы працуем у інтэрнэце, актыўна ўзаемадзейнічаем з усімі дзяржорганамі, вельмі шмат расказваем дзецям пра тое, як шкодныя спайсы і іншыя наркатычныя рэчывы. Дынаміка ідзе на змяншэнне, значыць, мы рухаемся правільным шляхам», — перакананы Андрэй Саладоўнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0