Першы трэнер Віталя Шчэрбы Леанід Выдрыцкі пракаментаваў абвінавачванні ўкраінскай экс-гімнасткі Таццяны Гуцу ў згвалтаванні ў адрас свайго выхаванца.
- Я ў гэта не веру і такое нават не ўяўляю. Віталік выдатным пацаном быў. Працавітым, здольным. Калі з'яўлялася вольная хвілінка, ён адразу чытаць сядаў. Увесь час трэніраваўся і знікаў у зале. У яго ў «Стайках» было па тры трэніроўкі. Нават не ведаю, калі ў Шчэрбы быў час на тое, каб гуляць, сустракацца з нейкімі дзяўчынкамі, - сказаў Выдрыцкі ў гутарцы з Tribuna.com.