15.09.2008 / 14:51

Майстры нецэнзурнага слова 11

У беларускай благасфэры быў выкладзены аўдыёзапіс размовы двух міліцыянтаў. Падлічыць колькасьць матаў за троххвілінны запіс папросту нерэальна. Старшы па званьні патрабуе ад маладзейшых двух пратаколаў па артыкуле 185 — каб выканаць плян.

На форумах tut.by, а таксама ў беларускай благасфэры быў выкладзены аўдыёзапіс размовы двух міліцыянтаў.

Старшы па званьні патрабуе ад маладзейшых двух пратаколаў па артыкуле 185 (парушэньне правілаў перабываньня замежнікаў у Беларусі, нумарацыя паводле старога кодэксу).

Падлічыць колькасьць матаў за троххвілінны запіс проста немагчыма. Сяргей Лаўроў адпачывае.

«Я табе кажу яшчэ раз, б... нах..., ідзе апэрацыя, б... нах..., рэспубліканская, б... нах...», – адзін з характэрных момантаў той размовы.

Цалкам запіс можна праслухаць тут.

З запісу немагчыма зразумець, калі быў зроблены запіс — цяперака, і міліцыянт папросту карыстаецца старой нумарацыяй, ці ў Нэт выклалі стары запіс.

ЗП

0
Ігар зь Менску / Адказаць
15.09.2008 / 14:59
"Сяргей Лаўроў адпачывае." А які Сяргей Лаўроў? Міністар замежных справаў Расеі?
0
Зммитро / Адказаць
15.09.2008 / 15:18
насамрэч....гэта жэсць))) вядома ж, што беларуская палицыя - гэта хаурус дэбилоидау
0
Сяргей / Адказаць
15.09.2008 / 17:47
Спадар ЗП, выкладвайце такія рэчы ў сваім ЖЖ і не заплямлівайце жаўцізной газэту!!! У ёй ужо і так бульваршчыны хапае!
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру