Выпадак адбыўся ў 10:23, менавіта таму спыніўся рух цягнікоў. У 10:30 жанчыну дасталі назад на платформу, аказалі медыцынскую дапамогу, метро пачало працаваць у стандартным рэжыме. Пацярпелай аказалася 37-гадовая мінчанка.
Пакуль у прэс-службе метро не паведамляюць, што здарылася з жанчынай. Інфармацыя будзе абнаўляцца.