Суд у Краснадары падоўжыў арышт 19-гадоваму ўкраінцу Паўлу Грыбу, які, па версіі следства, планаваў здзейсніць тэракт падчас выпускных урачыстасцяў у адной са школ Сочы. Пра гэта паведамляе «Камерсант».

Фота: Максім Марозаў, «Камерсант».

Фота: Максім Марозаў, «Камерсант».

Грыб быў затрыманы супрацоўнікамі ФСБ 25 жніўня ў Гомелі пасля аб'яўлення яго ў вышук у Расіі.

Спецслужбы даводзяць, што ён быццам бы прапанаваў сваёй знаёмай з Краснадарскага края падарваць самаробную бомбу на выпускной лінейцы ў сярэдняй школе №26 горада Сочы.

Суд пагадзіўся з довадамі следства, даказаў грамадскую небяспеку падазраванага ў выпадку яго вызвалення, і пастанавіў падоўжыць знаходжанне Грыба ў СІЗА ажно да 4 студзеня 2018 года.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0