Фота Ilmar Saabas
Зіма ў краінах Балтыі і Беларусі чакаецца марознай і снежнай, чым у папярэднія гады, прагназуюць амерыканскія сіноптыкі AccuWeather.
У апублікаваным у сераду прагнозе гаворыцца, што гэтай зімой у заходняй і паўночнай частцы Еўропы будуць частыя штормы, месцамі яны будуць выклікаць паводкі. Пры гэтым на большай частцы Еўропы пачатак зімы будзе цёплым, а завяршэнне — халодным.
Паводле прагнозу AccuWeather, хоць ва Усходняй Еўропе пачатак зімы будзе цёплым, ужо ў снежні чакаюцца хвалі холаду.
У рэгіёне ад Эстоніі да Беларусі зімой будзе шмат снегу і яго агульная колькасць наблізіцца да нормы, тады як у папярэднія зімы снегу было мала, піша Delfi.