У Мінску шукаюць мужчыну, які забыўся ў касе банка 200 рублёў. Пра гэта піша ГУУС Мінгарвыканкама.
31 жніўня мужчына прыйшоў у «БНБ-Банк» на Пераможцаў, 65 для продажу 200 даляраў. Пасля абмену валюты кліент пакінуў у латку 200 рублёў. Знайсці мужчыну для вяртання грошай да гэтага часу не ўдалося.