Reuters.com

Reuters.com

Прэм'ер-міністр Іспаніі Марыяна Рахой адказаў на ліст прэзідэнта Каталоніі Карлеса Пучдэмона, паабяцаўшы прыпыніць дзеянне аўтаноміі Каталоніі. Пра гэта паведамляе El Pais.

У чацвер скончыўся тэрмін ультыматуму, які Мадрыд паставіў каталонскім уладам на растлумачэнне пазіцыі па незалежнасці. Пучдэмон заявіў, што патрабуе ад Мадрыда пачаць дыялог і спыніць «рэпрэсіі», у адваротным выпадку парламент аўтаноміі можа прагаласаваць за незалежнасць.

У адказе ўрада Іспаніі адзначана, што Каталонія «адмовілася адказваць на запыт ўрада». Урад сцвярджае, што «працягне выконваць працэдуры, прадугледжаныя 155 артыкулам Канстытуцыі Іспаніі для таго, каб аднавіць законнае самакіраванне ў Каталоніі».

У наступную суботу, 21 кастрычніка, рада міністраў правядзе экстраную нараду, на якім прыме меры і перадасць гэтае пытанне на разгляд сената. Прывядзенне 155 артыкула Канстытуцыі ў дзеянне магчыма пры падтрымцы сената.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?