Грамадства5151

«Перайшоў на новае месца работы, у Маскву»: заходнерусіст Гронскі больш не выкладае ў БДУІР і БДУ

Як стала вядома «Нашай Ніве», з пачаткам справы трох прарасійскіх публіцыстаў (Паўлаўца, Алімкіна і Шыптэнкі) у Беларусі больш не працуе Аляксандр Гронскі — былы выкладчык БДУІР (як і Паўлавец), дацэнт Інстытута бізнесу і менеджменту БДУ.

«Ён тут больш не працуе, перайшоў на новае месца — у Маскву», — так сказалі нам на кафедры гуманітарных дысцыплін БДУІР.

Чым цяпер займаецца гэты заходнерусіст?

Гронскі стаў «вядучым навуковым супрацоўнікам сектару Белоруссіі, Молдавіі і Украіны» Цэнтра постсавецкіх даследаванняў Нацыянальнага даследчага інстытута сусветнай эканомікі і міжнародных адносінаў імя Яўгена Прымакова.

«Цэнтр імя Прымакова» — гэта структура, створаная пры падтрымцы фонда Гарчакова.

***

Гронскі — аўтар вызначэнняў «беларусамарфізм» для беларускай нацыянальнай ідэі, «квазісамаідэнтыфікацыя» для беларускай нацыянальнай традыцыі і «крыптарэвізіянізм» для беларускай гістарычнай памяці, люты барацьбіт за гістарычную рэабілітацыю падаўляльнікаў паўстання 1863—1864 гадоў у Беларусі і за аднаўленне помніка цару Аляксандру ІІ у Мінску.

Тэксты Гронскага вылучаюцца, бадай, найбольшай навукападобнасцю сярод опусаў адэптаў заходнерусізму, але вось адказ на пытанне пра паходжанне і сутнасць беларусаў гэты інтэлектуал дае гранічна просты: «Тады [у пачатку ХХ ст. — НН] спецслужбамі Германіі і Аўстра­-Венгрыі пачаў рыхтавацца праект расколу адзінага рускага этнасу на 3 народы: на рускіх, украінцаў і беларусаў. Гэтыя ідэі былі падхопленыя як нешматлікімі яшчэ этнасепаратыстамі ў Маларосіі і Беларусі [у арыгінале Белоруссіі — НН], так і інтэрнацыяналістамі­-бальшавікамі, галоўным ворагам і ахвярай якіх заўсёды быў рускі народ, гэтая «велізарная, кансерватыўная сялянская маса, што тармазіла перамогу сусветнай рэвалюцыі». Аднак усе домыслы пра тое, што беларусы — нібыта асобны, нярускі народ, разбіваюцца аб трывалую сцяну гістарычных крыніц, велізарны масіў якіх цалкам абгрунтоўвае тую навуковую тэорыю і народную ідэю, якія лічаць беларусаў рускім народам з рускай культурай і рускай этнічнай самасвядомасцю».

Чытайце таксама: Хто хоча зрабіць з Беларусі Заходнюю Расію — дасье

Каментары51

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі10

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп назваў Мядзведзева «былым прэзідэнтам-няўдачнікам» і параіў сачыць за словамі7

У Беларусі смяротнасць амаль удвая перавысіла нараджальнасць5

«Трэба раздзяліць адукацыю і беларусізацыю». Нечаканая прапанова гісторыка Цімоха Акудовіча29

Мінчук купіў на аўкцыёне кватэру з пенсіянеркай, якая два гады наадрэз адмаўляецца высяляцца11

Кветкі, мурал і тысячы прыхільнікаў. Як прайшло развітанне з Озі Осбарнам у яго родным Бірмінгеме

Бармена з Гродна пасадзілі за «распальванне варожасці». Справа ў каментарах у тэлеграме — хоць ён іх і выдаліў8

Мінчук папрасіў барысту абмяняць 250 рублёў — і пайшоў з прыбыткам. Фокус трапіў на відэа2

Беларускім іпэшнікам упершыню за апошнія гады думаюць палегчыць умовы працы. Што плануюць змяніць3

Лідар расійскага гурта «Рукі вверх!» адкрывае ў Магілёве бар, дзе ўсё будзе прадавацца за жукойны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі10

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць