18 кастрычніка ў пункце пропуску «Новая Рудня» за парушэнне рэжыму дзяржаўнай граніцы быў затрыманы 36-гадовы жыхар Гомельскай вобласці.
Выязджаючы ва Украіну, мужчына прад'явіў пашпарт, у якім адна са старонак была цалкам «упрыгожаная» дзіцячай творчасцю: малюнкамі сонца, лесу, дома. Сам ён прызнаўся, што раней ужо атрымліваў папярэджанне аб неабходнасці замены пашпарта, але яго праігнараваў.
У адпаведнасці з заканадаўствам пашпарт жыхара Калінкавічаў быў канфіскаваны, праз граніцу ён не быў прапушчаны, паведамляюць памежнікі.