19.10.2017 / 14:05

Археолагі знайшлі ў Егіпце драўляную статую ўзростам 4 тысячы гадоў 12

Археолагі са Швейцарыі і Францыі знайшлі ў Сакары ў Егіпце драўляную статую маці аднаго з апошніх фараонаў Старажытнага Царства, вытачаную старажытнаегіпецкімі майстрамі больш за чатыры тысячы гадоў таму, паведамляе Міністэрства па справах старажытнасцяў Егіпта.

Бюст знойдзены ля ўсходняга боку піраміды Анкхнеспепі II, дзе за тыдзень да гэтага навукоўцы знайшлі пірамідыён — камень пірамідальнае формы, які ўпрыгожваў верхавіну піраміды і ярка зіхацеў у промнях сонца дзякуючы аркушам золата, якія пакрывалі яго паверхню. Тады археолагі выказалі здагадкі, што гэты пірамідыён знаходзіўся на вяршыні разбуранай пахавальні царыцы Анкхнеспепі II, жонкі Пепі I і меркаванае маці Пепі II, фактычна апошняй паўнавартаснай кіраўніцы Старажытнага Царства. 

І вось, здаецца, гэтая здагадка пацвердзілася: знойдзеная археолагамі галава жанчыны, вытачаная з суцэльнага кавалка дрэва, знаходзілася амаль у тым жа месцы, дзе быў знойдзены пірамідыён.

Спецыялісты кажуць, што бюст захаваўся ў вельмі кепскім стане, таму, перш чым выставіць яго ў музеі, трэба шмат папрацаваць над рэстаўрацыяй.

nn.by

14
Олег / Адказаць
19.10.2017 / 14:47
В торфянике около г. Кировграда (Свердловская обл.) археологами найден Шигирский идол. Возраст деревянной скульптуры 9,5 тысяч лет. Самая древняя в мире деревянная скульптура хранится в Свердловском краеведческом музее.
1
Žvir / Адказаць
19.10.2017 / 15:27
Ciažka navat ujavic' jakaja vielič, kuļtura, navuki i mastactva panavali ū časy roskvitu ehipieckaj cyvilizacyi, kali navat ciapier, paslia arabskaj navaly dy šmathadovaha, usim svietam, rabavannia toj ziamli, znachodziacca ūsio novyja i novyja kaštoūnasci !!!
 Zirnicie na fota, navat nieadrestaūravanaja, draūlianaja skuļptura, demanstruje vytančanaje ūvasablieņnie rysaū tvara toj carycy. Nakoļki ž bylo razvita mastactva ! Peūna i da hrekaū jano z Ehipta partapila.
Zastajecca toļki zdahadvacca, što prymušala tych staražytnych liudziej miec' takuju apantanuju patrebu ū mastactvie ?! Sionnia cvierdziac', što toļki sytamu čalavieku josc' sprava da mastactva, dyk ci nie aznačaje heta, što ū toj čas liudzi mieli ūsio-usio patrebnaje dlia žyccia, i toļki mastactva im nie chapala ? Pra tyja časy kažuc', što jany byli "na svitanku cyvilizacyi", a jaki ž heta "svitanak" ? Pa mojmu, heta byū roskvit cyvilizacyi, a sionnia adbyvajecca jejny zaniapad. Liudzi liotajuc' na Mars, i ū toj ža čas takija pustyja, u svajoj boļšasci, duchoūna. Dyk my razvilisia, ci zdehradavali ? Što i chto paliacic' asvojvac' kosmas, duchoūny čalaviek, jaki paniasie z saboj dabro i sviet, ci adukavanaja, technična daskanalaja, alie drapiežnaja cyvilizacyja paniasie tudy ciemru zla ?
6
Ахрэм / Адказаць
19.10.2017 / 16:04
Žvir, чалавек - такая істота, што калі яго не прымушаць працаваць, ён будзе ляжаць у цяньку і назіраць за аблокамі. Усе нам вядомыя творы, якімі мы захапляемся, зробленыя мастакамі ад грашовай патрэбы, на замову. Той жа Моцарт перабіваўся з хлеба на квас, зарабляючы як мог. І, я упэўнены, гэтую скульптуру гаспадар прымушаў свайго раба-мастака рабіць вытанчана і ідэальна пад пагрозай гвалту альбо смерці. Што можа рабіць чалавек вольны і сыты ? Нічога. Назіраць за тым, як гарбацяцца іншыя. Бо нават прадметы мастацства патрабуюць высокага майстэрства, гадоў вучобы, і працы - цяжкай і нуднай.
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру