ФК «Крумкачы» працягнуў краудфандынгавую кампанію па зборы сродкаў на свае патрэбы. Першапачаткова тэрмін мінаў у другой палове кастрычніка, праз два месяцы пасля старту.
Але на гэты момант сабрана 29 тысяч рублёў з неабходных 124 тысяч (каля 23%).
Цяпер заканчэнне кампаніі запланавана на 20 лістапада, піша Tribuna.com.