Новазеландка Джэкі Кені жыве ў Лондане, але ўжо больш за год не выходзіць са сваёй кватэры, бо ў яе сур'ёзная форма агарафобіі — яна баіцца адкрытых прастораў. Цяпер дзяўчына падарожнічае толькі віртуальна — з дапамогай інструмента Google Street View — і выкладвае свае «трэвел-фатаграфіі» ў інстаграм, дзеліцца гісторыяй 34travel.me.

«Агарафобіі і трывожнае расстройства абмяжоўваюць маю магчымасць падарожнічаць, таму я знайшла іншы спосаб убачыць свет, — піша Джэкі. — Пстрыкаючы па гугл-картах, я апынаюся ў далёкіх краінах, накшталт Манголіі, Сенегала і Чылі. Там я знаходжу цяжкадаступныя гарады і пыльныя ландшафты, яркія архітэктурныя каштоўнасці і незнаёмых людзей, застылых у часе». Але нягледзячы на задавальненне і поспех такога спосабу вандравання, Джэкі ўсё ж спадзяецца, што яшчэ пабачыць гэтыя мясціны на свае вочы.

Пасля таго, як яе інстаграм-канал стаў вядомы як сярод агарафобаў, так і звычайных падарожнікаў (цяпер у дзяўчыны больш за 70 тысяч падпісчыкаў), Google дазволіў на працягу абмежаванага часу прадаваць серыю прынтаў абмежаваным накладам. Пры гэтым 10 фунтаў ад кожнага прынта накіроўваюцца ў Фонд даследаванняў мозгу і паводзін — глабальнай некамерцыйнай арганізацыі, якая займаецца вывучэннем, прадухіленне і лячэннем ментальных захворванняў. Работы можна замовіць на адмысловым сайце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?