Суд Фрунзенскага раёна Мінска пакараў Антося Лагвінца штрафам памерам 20 базавых велічынь (460 рублёў) за ўдзел у правядзеньні 1 верасня ў Слуцку «ўроку гісторыі», паведамляе Радыё Свабода.

Аналагічную справу супраць ягонага бацькі Алеся Лагвінца 18 кастрычніка разгледзеў Маскоўскі раённы суд Менску. Палітыка пакаралі штрафам на 50 базавых велічынь (1150 рублёў).

1 верасня Алесь Лагвінец са старэйшым сынам Антосем, мастак Алесь Пушкін са сваім непаўналетнім сынам Мікалаем ушанавалі ў Слуцку памяць удзельнікаў Слуцкага паўстання 1920 года.

Удзельнікі «ўроку» вывесілі на агароджы вакол мясцовага краязнаўчага музея партрэты паўстанцаў, зрабілі фотаздымкі, наведалі магілу ўдзельніка паўстання 1863 года Альгерда Абуховіча. Сваё асветніцкае мерапрыемства арганізатары назвалі «Дзень ведаў — урок гісторыі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0