Збор даных аб спажыванні вады жыхарамі ў Мінску плануецца аўтаматызаваць. Аб перспектывах развіцця УП «Мінскводаканал» удзельнікам рэспубліканскага семінара па ўдасканаленні сістэмы ЖКГ расказаў дырэктар прадпрыемства Алег Аўруцін, перадае БЕЛТА.

У горадзе на працягу года рэалізуецца пілотны праект па дыстанцыйным з'ёме паказанняў лічыльнікаў. У чатырох дамах у Першамайскім раёне былі ўстаноўленыя прыборы ўліку розных тыпаў і класаў новага пакалення, укамплектаваныя радыёнакладкамі. Дзякуючы ўкараненню такой тэхналогіі жыхарам не патрабуецца падаваць даныя, страты вады ў эксперыментальных дамах ужо знізіліся да 5%.

«Пакуль паказанні здымае спецыяліст. Сёння мы праводзім наступны эксперымент: наша задача, каб прыборы маглі скінуць даныя ў адзіную сетку, а затым у сістэму АІС «Разлік-жыллёва-камунальныя паслугі», каб не было пасрэднікаў», — распавёў Алег Аўруцін.

На яго думку, такая сістэма збору даных, якая не патрабуе фактычнага ўдзелу жыхароў і прадпрыемстваў, можа быць запатрабаваная таксама для дыстанцыйнага зняцця паказанняў прыбораў уліку расходу газу, электраэнергіі. Толькі ў кватэрах у Мінску налічваецца больш за 1,8 млн лічыльнікаў вады.

Цяпер прапрацоўваюцца тэхнічныя моманты праекта, разглядаецца некалькі варыянтаў фінансавання работ па замене прыбораў уліку. Перад вытворцамі пастаўленая задача максімальна знізіць кошт прылад.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0