У цэнтры Гомеля грузавы аўтамабіль насмерць збіў 8-гадовую дзяўчынку, паведаміла БЕЛТАафіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава.
Няшчасны выпадак адбыўся 19 кастрычніка, каля 15.20, у раёне перасячэння вуліц Песіна і Цялегіна. Дзяўчынка ад атрыманых траўмаў памерла на месцы.
Следча-аператыўная група праводзіць агляд месца здарэння.