19.10.2017 / 20:27

Марзалюк: Польшча павінна выбачыцца перад Беларуссю за гістарычныя грахі 137

У інтэрвію рэсурсу sonar2050.org дэпутат Палаты прадстаўнікоў, старшыня парламенцкай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Ігар Марзалюк заявіў, што на яго думку, каб будаваць нармальныя міждзяржаўныя дачыненні Польшча павінна выбачыцца перад Беларуссю за свае гістарычныя грахі, у тым ліку за злачынствы Райса-Бурага, піша Радыё Свабода.

Размова з дэпутатам тычылася гістарычных пытанняў. Марзалюк, як вядома, паводле сваёй асноўнай прафесіі гісторык, доктар гістарычных навук, прафесар.

Адказваючы на пытанне журналіста, Ігар Марзалюк у прыватнасці выказаўся наконт пытаньня пра ўшанаванне памяці байцоў Арміі Краёвай у Беларусі. Тут, паводле дэпутата, паўстае шмат пытанняў:

«Польшча да гэтага часу ад нас патрабуе мемарыялізацыі дзеячаў Арміі Краёвай. Калі б яны ўсе былі паслядоўнымі барацьбітамі з Гітлерам, то чаму не. Але факты пра іншае гавораць. Рабавалі і знішчалі яны нашы вёскі. Быў відавочны і адкрыты генацыд літоўцаў і беларусаў, напрыклад, на Гарадзеншчыне. Успомніць таго ж Рамуальда Райс-Бурага. Ён выкарыстаў нямецкія метады: людзей спальвалі. Адносна нядаўняя рэабілітацыя гэтага чалавека — гэта плявок у душу беларусам беластоцкіх зямель. Як вядома, у студзені 2017 года ў памяць Бурага быў нават арганізаваны марш ва ўсходняй Польшчы. Гэта выклікала абурэньне мясцовых беларусаў. А Буры ж не адзіны такі «герой». Пара б ужо спыніць іх узвялічванне і прыдумляць абгрунтаванне іх невінаватасці».

Калі ж Марзалюка спыталіся пра будучыню беларуска-польскіх дачыненняў і ці ёсць яна, ён адказаў:

«А чаму не? Мы ж не заклікаем да помсты. Мы заклікаем да элементарнай справядлівасці. Элементарна. Трэба сказаць: «Прабачце нас».

9
Centurion / Адказаць
19.10.2017 / 20:30
І Расея
82
алекс / Адказаць
19.10.2017 / 20:40
Он вообще в курсе насколько за последнее время у нас вырос товарооборот с Польшей? И вырос он исключительно благодаря действиям Польши. Тем решениям которые были приняты польскими властями. Поэтому сейчас не время Польше предъявы кидать. Поляки ведь и обидеться могут. Или этот чел за русский мир играет? И его цель именно в этом?
19
Васіль / Адказаць
19.10.2017 / 20:41
Але больш за ўсё вінны каяцца маскавіты, расейцы.
Паказаць усе каментары/ 137 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру