У зімовым сезоне «Белавія» павялічыць колькасць рэйсаў у Маскву, Варшаву і Стамбул. Пра гэта паведаміў сёння намеснік генеральнага дырэктара нацыянальнага авіяперавозчыка Ігар Чаргінец перад прэзентацыяй новай формы адзення экіпажаў кампаніі, паведамляе БЕЛТА.
«Канец кастрычніка — гэта пачатак зімовага сезону. З навін у нас — павелічэнне колькасці рэйсаў у аэрапорт Жукоўскі ў Маскве. Калі сёння мы выконваем 8 рэйсаў у тыдзень з Мінска, то ўжо з 29 кастрычніка іх будзе 11. Па тых тарыфах, якія выклікалі вялікі рэзананс у кліентаў», — сказаў Ігар Чаргінец.
Таксама ён анансаваў у новым сезоне павелічэнне колькасці рэйсаў з Мінска ў Варшаву і Стамбул. «Зіма — для авіяцыі заўсёды сезон, звязаны з падзеннем попыту. Так што гэтыя кірункі — камерцыйна апраўданыя рашэнні», — дадаў ён.