У рэгіёнах пачалі павышаць кошты на праезд у гарадскім транспарце. Сярод першых кошт талончыкаў павялічылі транспартнікі Мінскай, Гомельскай і Віцебскай абласцей, адпаведныя рашэнні апублікаваныя на нацыянальным прававым партале, піша Tut.by.
Нагадаем, кошт праезду ў гарадскім транспарце ў Беларусі ўздымалі ў снежні мінулага года.
Кошт праезду на звычайных і хуткасных маршрутах вырасце да 50 капеек (цяпер - 45 капеек), а пры куплі ў кіроўцы - да 55 капеек. Праезд у аўтобусах экспрэсных маршрутаў павялічыцца да 60 капеек (цяпер - 55 капеек).
Акрамя таго, вырас і кошт праязных білетаў шматразовага карыстання пры ажыццяўленні гарадскіх перавозак пасажыраў усімі відамі транспарту ў рэгулярных зносінах.
Да прыкладу, месячны праязны ў гарадах з насельніцтвам да 50 тысяч чалавек вырасце да 19,12 рубля, а дэкадны - да 6,7 рубля.
Намеснік міністра транспарту і камунікацый Аляксей Ляхновіч 16 верасня падчас прамой тэлефоннай лініі паведаміў, што ў Беларусі не плануюць у гэтым годзе павышаць кошт праезду ў грамадскім транспарце, у тым ліку і чыгуначным.