Паўночная Карэя знаходзіцца за некалькі месяцаў ад дасягнення пастаўленай Пхеньянам мэты — ажыццяўлення ядзернага ракетнага ўдару па ЗША, заявіў 19 кастрычніка дырэктар ЦРУ Майк Пампэа, піша Радыё Свабода.
«Цяпер яны досыць блізкія па сваіх магчымасьцях, што з пункту гледжання палітыкі ЗША азначае, што мы павінны паводзіць сябе так, быццам знаходзімся на парозе дасягненьня імі гэтай мэты», — сказаў Пампэа ў Вашынгтоне.
Але ён заявіў пра розніцу паміж здольнасцю запусціць адну балістычную ракету з ядзернай боегалоўкай і магчымасцямі стварэння вялікай колькасьці атамных боезарадаў і іх носьбітаў, а таксама развіцця ядзернага арсенала.