20.10.2017 / 12:33

Лукашэнка распавёў, чаго хоча Сямашка 9

president.gov.by

Сыход ад перакрыжаванага субсідавання цесна ўвязаны з ростам даходаў насельніцтва. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння на рэспубліканскім семінары па ЖКГ, піша БелТА.

«Мы пастараемся да 2020 года адысці ад крыжаванага субсідавання. Гэтага вельмі хоча Сямашка (намеснік прэм'ер-міністра) і прамысловы сектар краіны. Калі ласка, мы не супраць. Але вам прыйдзецца падняць заробак, прытым істотна. Ці зможаце яшчэ напалову падняць заробак да таго, што ёсць, — калі ласка, мы людзям скажам: вось вам дабаўка да заробку i стоадсоткавая аплата. Гульні ў адны вароты быць не павінна», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што сыход ад перакрыжаванага субсідавання павінен ажыццяўляцца за кошт павышэння эфектыўнасці работы галіны, далейшага зніжэння выдаткаў, удасканалення нарматываў, дыферэнцыяцыі тарыфаў, мадэрнізацыі жыллёва-камунальнай гаспадаркі. «Вось шляхі вырашэння гэтай праблемы. У нас ёсць дзяржпраграма, і яе варта выконваць», - адзначыў ён.

1
гыгыгы / Адказаць
20.10.2017 / 12:48
стоадсоткавай аплаты баицца у першую чаргу минжилкамгас - ци як там их.
Сення можна усе свае разгильдзяйства списваць на тое, што насельцтва не плациць и паловы, и жыць за кошт субсидзиравання раздуваючы затраты. А так прыдзецца любой бабке адчытвацца за кожны грош. их тыя ж пенсиянеры у шчэбень паскрыляюць - часу хоць.
1
алекс / Адказаць
20.10.2017 / 13:11
Это всё возможно но только после ухода Рыгорыча. Сугубо ИМХО: Пока он занимает должность Президента Беларуси никакого ухода от перекрёстного субсидирования не будет. Ибо это фундамент всей его овэрсоциальной чудо-экономической т.н. модели управления Республикой Беларусь.
0
ххх / Адказаць
20.10.2017 / 13:19
Вообще, весь заработок - на руки, и каждый лично платит за себя налог!
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру