20.10.2017 / 12:39

Транспартнікі хочуць, каб квіток у кіроўцы каштаваў 1 рубель 36

У Мінску ў бліжэйшы час павысяць кошт праезду ў гарадскім грамадскім транспарце. Новыя тарыфы праходзяць узгадненне ў Мінгарвыканкаме.

Паводле інфармацыі finance.tut.by, кошт праезду ў гарадскім грамадскім транспарце прапануюць павысіць на 5 капеек: у наземным - да 60 капеек, а ў метро - да 65 капеек.

Пры гэтым адна з прапаноў транспартнікаў — падняць цану квітка пры куплі ў кіроўцы да 1 рубля. Цяпер цана складае 60 капеек. Пры абгрунтаванні такой цаны транспартнікі спасылаюцца ў тым ліку на сусветны досвед.

Аднак канчатковыя тарыфы на праезд у гарадскім транспарце будуць вядомыя толькі пасля прыняцця рашэння Мінгарвыканкамам.

Апошні раз кошт праезду ў Мінску павышаўся 21 снежня мінулага года. Праезд у гарадскім і прыгарадным транспарце ў Мінску падаражэў на 5 капеек. Кошт адной паездкі на метро падняўся да 60 капеек, у наземным транспарце - да 55 капеек, у аўтобусах экспрэсных маршрутаў - да 70 капеек.

1
Гость / Адказаць
20.10.2017 / 12:45
В какой еще стране билетик у водителя ст0ит один рубль ?
1
Мiкола / Адказаць
20.10.2017 / 12:47
От молодцы. Правильно, побольше таких заявлений, чтобы завтра ещё больше людей было на марше!
1
Беларусь / Адказаць
20.10.2017 / 12:48
Если не согласен с этим, то выходи на протест.
Паказаць усе каментары/ 36 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру