ДТЗ адбылося раніцай 19 кастрычніка на дарозе Ружаны — Лыскава — Дабучын.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 46-гадовы жыхар вёскі Лыскава, кіруючы малакавозам «МАЗ» з паўпрычэпам хацеў аб’ехаць веласіпедыстку, але яна павярнула налева. У выніку, грузавік наехаў на жанчыну. Яе даставілі ў пружанскую бальніцу, але праз некалькі гадзінаў 59-гадовая жанчына сканала.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.
-
«Зачыні вокны і ўключы газ». Дзецям Гомельскай вобласці прыходзяць небяспечныя паведамленні ад імя вядомага блогера
-
Хто каго прапускаў? Канфлікт кіроўцаў на Прытыцкага прывёў да бойкі — і да крымінальнай справы
-
У Гомелі хлопец расказаў, што спатыкнуўся і ўпаў на свой акурак. А пасля на ім загарэлася адзенне
Каментары