20.10.2017 / 13:33

У Мінску затрымалі безбілетніка, які пырснуў у твар кантралёру пярцовым балончыкам 9

Пра гэта паведаміў БЕЛТА начальнік Першамайскага РУУС сталіцы Андрэй Парашчук.

Інфармацыя пра здарэнне разам з фота была размешчана ў розных СМІ.

Чытайце:

«Заяц» заліў кантралёру вочы пярцовым балончыкам

Мужчына спалохаўся і вырашыў звязацца з пацярпелым кантралёрам праз дыспетчара, каб выбачыцца. Кантралёр тут жа паведаміў пра гэта супрацоўнікам крымінальнага вышуку Першамайскага РУУС.

Мужчыну затрымалі на сустрэчы з кантралёрам і даставілі ў РУУС для дачы тлумачэнняў. Ім аказаўся 54-гадовы жыхар сталіцы.

Мужчына растлумачыў, што ў той вечар ехаў ад прыпынку «Дом кіно» ў бок вул. Каліноўскага. Зайшоўшы ў тралейбус №29, ён не стаў аплачваць праезд, бо не было грошай. Праз некалькі прыпынкаў у транспарт зайшлі кантралёры, прад'явіць якім праязныя дакументы мужчына не мог, дакументы, якія сведчаць асобу, ён таксама адмовіўся даваць.

Кантралёры папрасілі выйсці з тралейбуса. Мужчына адмовіўся чакаць супрацоўнікаў міліцыі і паспрабаваў уцячы, але кантралёр перагарадзіў яму шлях. Тады безбілетнік дастаў пярцовы балончык і пырснуў у твар кантралёру і ўцёк у бок вул. Каліноўскага.

Мужчыну пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі. Таксама ён аштрафаваны за безбілетны праезд.

30
Беларускамоўны / Адказаць
20.10.2017 / 13:47
Хтосьці спачувае кантралеру? Чалавек патэлефанаваў, каб мірна рашыць праблему. А што ў адказ? Драпежныя кантралеры, стукачы.
7
Кропкабай / Адказаць
20.10.2017 / 14:14
Беларускамоўны, а што яшчэ Вы гатовы дараваць? Паламаныя пальцы, вырваныя валасы? Трэба думаць перад тым, як нешта робіш. Краіна цярпілаў.
2
ЯНКА / Адказаць
20.10.2017 / 14:27
🚌 У маскоўскіх аўтобусах толькі раз бачыў кантралёраў. А ў мятрэ іх тутака зусім няма. 👻
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру