У Дзяржпагранкамітэце Беларусі не каментуюць выказванні першага намесніка кіраўніка МУС Расіі Аляксандра Гаравога аб магчымых пагранічных пастах на мяжы з Беларуссю, піша БелТА.

«Прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі не каментуе выказванне першага намесніка міністра ўнутраных спраў Расіі», - сказаў афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Антон Бычкоўскі.

Сёння стала вядома, што Расія гатовая ўстанавіць часовыя памежныя пасты на мяжы з Беларуссю на час правядзення чэмпіянату свету па футболе 2018 года. Пра гэта заявіў першы намеснік міністра ўнутраных спраў Расіі Аляксандр Гаравы. «Калі мы не ўніфікуем міграцыйнае заканадаўства і не пяройдзем на адзіную міграцыйную карту да сакавіка, урадам РФ папярэдне прапрацавана пытанне аб увядзенні часовых пагранічных пастоў як на аўтатрасе, так і на чыгунцы без спынення пасажырскіх цягнікоў», — сказаў ён.

МУС Расіі пагражае устаноўкай памежных пастоў на граніцы з Беларуссю

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0